Злоўленыя ўдзельнікі банды, што абрабавала склад цацак
09.08.2010 12:32
—
ЧП
У Маскве затрыманая банда, падазраваная ў рабаванні харчовых складаў. Меркаваных злачынцаў затрымалі, калі яны спрабавалі змяніць спецыялізацыю — абрабаваць склад з цацкамі.
Злачынцы спрабавалі вывесці з ангару дзве фуры з дарагімі цацкамі агульным коштам у мільён расійскіх рублёў.
«Злачынцы звязалі ахоўніка, затым стрэлілі і нанеслі ўдар сякерай па галаве яго калегу»,— расказала крыніца ў праваахоўных органах. Затым бандыты ўзламалі дзверы складу і скралі дзіцячыя цацкі, якія потым пагрузілі ў фуру. Сярод выкрадзенага былі радыёкіраваныя мадэлі самалётаў і аўтамабіляў, дарагія лялькі і плюшавыя цацкі. Іх меркавалася перапрадаць у розніцу на сталічных рынках.
Затрымаць злачынцаў здолелі на выездзе з тэрыторыі складу. Падчас дазнання высветлілася, што банда займалася крадзяжамі прадукцыі з харчовых складаў.
Падзяліцца навіной:
gazeta.ru
gazeta.ru