Ураган: адна ахвяра, тысячы вёсак без электрычнасці, завалы на дарогах

Фота vialejka.org

Фота vialejka.org

Фота vialejka.org

Фота vialejka.org

Фота vialejka.org
«Моцны вецер у мінулую нядзелю абясточыў больш за 2 тысячы населеных пунктаў. Па стане на раніцу 9 жніўня, застаюцца без электрычнасці больш як 1250 населеных пунктаў», — паведамілі ў МНС. Там таксама паінфармавалі, што ад ветру ў мінулую нядзелю пацярпела больш за 240 населеных пунктаў у 22 раёнах рэспублікі. Ветрам пашкоджаныя дахі амаль 400 жылых дамоў, 25 будынкаў
«У Бабруйску, у выніку моцнага ветру, дрэва ўпала на машыну, у якой знаходзіўся кіроўца. Загінуў мужчына 1961 года нараджэння», — паведамілі ў МНС. Парывы ветру ў мінулую нядзелю ў Беларусі дасягалі 24 метраў за секунду.
АП