У Столінскім раёне ў выніку ДТЗ загінулі два 19-гадовыя хлопцы
06.08.2010 16:31
—
ЧП
Як паведаміў старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч, аварыя адбылася 5 жніўня прыкладна ў 23.45 у вёсцы Альшаны. 18-гадовы кіроўца аўтамабіля "Мерсэдэс", мясцовы жыхар, пры раз"ездзе з сустрэчным аўтамабілем учыніў наезд на матацыкл "Мінск", які рухаўся ў тым жа напрамку без уключаных фар. Кіроўца матацыкла памёр на месцы, яго пасажыр — па дарозе ў бальніцу. Абодва 19-гадовыя маладыя людзі таксама былі жыхарамі Альшан.
Па дадзеным факце распачата справа па ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў).
Падзяліцца навіной:
Ларыса Шыганава, БелаПАН
Ларыса Шыганава, БелаПАН