Камерцыйны дырэктар сталічнай фірмы падазраецца ў крадзяжы мабільных тэлефонаў
06.08.2010 12:59
—
ЧП
У Цэнтральным РУУС Мінска распачата справа па ч. 3 арт. 295 КК (крадзеж у буйным памеры) у дачыненні да камерцыйнага дырэктара адной са сталічных фірм.
Як паведаміла прэс-афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Кацярына Лісоўская, вярнуўшыся з дыскатэкі, малады чалавек выявіў, што выпадкова забраў чужы пінжак. У ім аказаліся тры дарагія мабільныя тэлефоны. Ужо пасля затрымання хлопец растлумачыў міліцыянерам, што быў п"яны, таму вырашыў пакінуць сабе і пінжак, і мабільнікі. Пазней, знаходзячыся ў Маскве, ён папрасіў сваяка дапамагчы прадаць тэлефоны, што і было зроблена ўсяго за 100 долараў.
Малады чалавек заключаны пад варту.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН