Кралі паліва ды

Источник материала:  
06.08.2010 10:54 — ЧП
Трох беспрацоўных жыхароў Оршы, якія шляхам несанкцыянаванай урэзкі ў магістральны нафтапрадуктаправод ПВУП «Захад-Транснафтапрадуктаправод» кралі дызельнае паліва, затрымалі на месцы злачынства.

На месцы здарэння — раён вёскі Бараўцы Аршанскага раёна — аператыўнікі знайшлі 3 ёмістасці па 1000 літраў кожная, у якіх знаходзілася 1500 літраў дызельнага паліва. Пры вобыску па месцы жыхарства ў зламыснікаў дадаткова канфіскавана яшчэ 3000 літраў паліва.

— Высветлілася, — паведамілі «Звяздзе» ў прэс-цэнтры МУС, — што мужчыны і раней ажыццяўлялі несанкцыянаваныя ўрэзкі ў згаданы нафтапрадуктаправод. Дарэчы, двое з іх раней ужо былі судзімыя за крадзяжы.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Житель Браславского района приговорен к 25 годам лишения свободы за убийство пенсионерки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика