Менеджар турфірмы падманула турыстаў на

Источник материала:  
06.08.2010 10:48 — ЧП
Менеджар па фарміраванні турпрадукту, якая працавала па дагаворы падраду ў ПУП "Свет фантазій", падманула 24 турысты на $20 тыс. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Андрэй Мартынаў.

На ПУП "Свет фантазій" паступіла скарга ад турыста, які за дзень да вылету выявіў, што прадстаўніца турфірмы выдала яму фальшывыя авіябілеты. Усяго ж ад дзейнасці менеджара пацярпелі 24 турысты. На яе заведзена крымінальная справа па факце махлярства. "Гэта адна з самых буйных афер, якія адбыліся за апошнія гады на турыстычным рынку Беларусі", — прызнаў Андрэй Мартынаў. Так, менеджар заключала дамовы проста ў офісе турфірмы,

а дырэктар і чатыры супрацоўніцы, паводле іх слоў, нават не здагадваліся аб махлярстве.

Прычым каб падмануць турыстаў, яна сканіравала сапраўдныя дакументы (напрыклад, авіябілет), непрыкметна прастаўляючы ў іх іншыя прозвішчы і даты.

Як расказала дырэктар турфірмы Таццяна Камароўская, да суда вяртаць грошы турыстам яна не плануе.
Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Военный штурмовик Су-25 разбился в Забайкальском крае

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика