У Мінску на будоўлі загінуў рабочы з Узбекістана
03.08.2010 10:34
—
ЧП
Следчы аддзел пракуратуры Мінска праводзіць праверку па факце гібелі на будаўніцтве рабочага з Узбекістана.
Як паведаміўстаршы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, няшчасны выпадак адбыўся 2 жніўня каля 14 гадзін на будаўніцтве аб’екта АСБ «Беларусбанк» на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Хмялеўскага. У выніку абрушэння грунту загінуў грамадзянін Узбекістана 1978 года нараджэння, які меў спецыяльны дазвол на занятак працоўнай дзейнасцю ў Беларусі. Два яго суайчыннікі 1989 і 1987 гадоў нараджэння шпіталізаваныя.
Прычыны гібелі і траўмавання рабочых высвятляе таксама інспекцыя па ахове працы Мінпрацы і сацабароны.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН