У

Источник материала:  
26.07.2010 14:13 — ЧП
У Петрыкаўскім раёне падчас купання ў затоне Прыпяці непадалёк ад вёскі Ляскавічы патанула пяцігадовая дзяўчынка, мясцовая жыхарка.

Дзяўчынка прыйшла купацца разам з 33-гадовым сужыцелем маці. Трагедыя адбылася 23 ліпеня.

За мінулыя выхадныя ў Гомельскай вобласці патанулі 10 чалавек. У прыватнасці, у Кармянскім раёне 24 ліпеня ў рацэ Сож патануў 36-гадовы жыхар райцэнтра. Ён спрабаваў выратаваць свайго 14-гадовага сына, які тануў. Падлетка бацька выратаваў, але сам загінуў.

25 ліпеня на Бярэзіне ў Светлагорскім раёне 28-гадовая жыхарка райцэнтра пры ныранні ўдарылася галавой аб пабочны прадмет, страціла прытомнасць і стала тануць. Яе выратавала знаёмая. Пацярпелая была шпіталізавана.

Большасць патанулых у вобласці — мужчыны сярэдніх гадоў.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН.

←В Ивановском районе на охоте произошло убийство по неосторожности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика