Памерла другая беларуска, якая пацярпела ў аўтааварыі ў Крыме

Источник материала:  
23.07.2010 15:56 — ЧП
У адной з крымскіх бальніц памерла другая беларуска, якая пацярпела ў дарожна-транспартным здарэнні ў Крыме 20 ліпеня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Ён нагадаў, што яшчэ адна беларуска памерла адразу на месцы аварыі. У цяжкім стане застаецца вадзіцель машыны, які змешчаны ў хірургічнае аддзяленне бальніцы.

«Нашы консульскія супрацоўнікі ва Украіне знаходзяцца ў кантакце як з украінскімі кампетэнтнымі органамі, так і з беларускімі. Зразумела, родным будзе аказана ўсё неабходнае садзейнічанне», — сказаў Савіных.

Як раней паведамляў БелаПАН, ДТЗ з удзелам беларусаў адбылося 20 ліпеня на 261-м кіламетры аўтадарогі Херсон — Краснаперакопск — Джанкой — Феадосія. Па не высветленых пакуль прычынах вадзіцель аўтамабіля «Пежо», жыхар Мінска, выехаў за межы праезнай часткі. Аўтамабіль занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся «Таётай RAV-4», якая рухалася насустрач і ў якой ехала расійская сям’я.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

←В Запорожской области в поезде «Москва-Евпатория» произошел пожар

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика