36-гадовая мінчанка, якая забіла сваю дачку, асуджана на 21 год пазбаўлення волі

Источник материала:  
22.07.2010 17:12 — ЧП
Набыў законную моц прыгавор па расследаванай пракуратурай Мінскай вобласці крымінальнай справе па абвінавачванні 36-гадовай жыхаркі Мінскага раёна ў сістэматычных здзеках, а затым у наўмысным забойстве сваёй двухгадовай дачкі.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора вобласці Таццяна Калініна, жанчына прызнаная вінаватай у тым, што з сакавіка па май 2009 года, знаходзячыся дома ў вёсцы Наваселле, неаднаразова збівала сваю малалетнюю дачку, наносіла ёй шматлікія ўдары рукамі, рэменем і іншымі прадметамі па галаве і іншых частках цела, а таксама выводзіла дзяўчынку на балкон і пакідала там яе распранутую на халодным паветры працяглы час.

3 чэрвеня 2009 года жанчына забіла дачку з асаблівай жорсткасцю, нанёсшы ёй не менш як 100 удараў у жыццёва важныя органы — галаву, тулава і канечнасці рукамі, электрычным шнуром, біла галавой аб сцяну, краі ванны. Збітае дзіця пакінула ў халоднай кватэры без адзення. У выніку атрыманых цялесных пашкоджанняў дзяўчынка памерла на месцы.

Мінскі абласны суд, які разглядаў крымінальную справу, пагадзіўся з пазіцыяй дзяржабвінаваўцы і кваліфікаваў дзеянні абвінавачанай па ч. 2 арт. 154 КК (здзек) і па п.п. 2 і 6 ч.2 арт. 139 КК (наўмыснае забойства з асаблівай жорсткасцю, яўна малалетняй, якая знаходзілася у бездапаможным стане). Жанчына прыгавораная да пазбаўлення волі тэрмінам на 21 год.

Акрамя таго, па гэтай справе за здзек з дзіцяці і неаказанне яму дапамогі, якое знаходзілася ў небяспечным для жыцця стане, да двух гадоў пазбаўлення волі асуджаны сужыцель абвінавачанай, які таксама сістэматычна збіваў дзяўчынку.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Минлесхоз: пожароопасная ситуация под контролем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика