Турыстычны аўтобус з Беларусі збіў у Аўстрыі юную раварыстку
22.07.2010 12:36
—
ЧП
Раніцай 22 ліпеня ў аўстрыйскім Інсбруку ў выніку сутыкнення з турыстычным аўтобусам з Беларусі сур"ёзна пацярпела юная раварыстка.
Як перадае аўстрыйская радыёстанцыя ORF, дзяўчынка разам з роварам апынулася пад беларускім аўтобусам. Яна дастаўлена ў бальніцу.
Прычына ДТЗ пакуль невядомая, апытанні відавочцаў працягваюцца.
Падзяліцца навіной:
Марына Рахлей, БелаПАН
Марына Рахлей, БелаПАН