Знойдзены хлопчык, які чатыры дні таму знік у лясах Петрыкаўскага раёна

Источник материала:  
22.07.2010 10:37 — ЧП
Жывым і здаровым знойдзены 12-гадовы хлопчык, які ў мінулую нядзелю заблукаў у лясах Петрыкаўскага раёна. Яго шукалі чатыры дні.

Хлопчык з пасёлка Капцэвічы, які пакутуе на сіндром Дауна, раніцай у нядзелю разам з маці і яе знаёмымі прыехаў у лес для збору ягад. Дарослыя не заўважылі, як дзіця пайшло ў лес. Самастойныя спробы пошукаў не далі выніку. У пошукавыя работы ўключыліся міліцыя, выратавальнікі, ляснікі, жыхары, ваенныя і авіяцыя. Каля 100 чалавек усе гэтыя дні з раніцы да позняга вечара прачэсвалі квартал за кварталам.

Дзіця было знойдзена за два кіламетры ад месца знікнення – у забалочанай мясцовасці. Ён сядзеў пад густой елкай у канавез вадой. У першыя дні пошукаў гэты ўчастак аглядаўся, аднак, па ўсёй бачнасці, хлопчык тады быў іншым месцы.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Знойную жару в Беларуси накануне нарушили ливни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика