У Крыме ў ДТЗ загінула грамадзянка Беларусі
21.07.2010 19:06
—
ЧП
Грамадзянка Беларусі загінула ў выніку аўтамабільнай аварыі 20 ліпеня ў Савецкім раёне Крыма. Яшчэ двое беларусаў атрымалі цялесныя пашкоджанні.
ДТЗ адбылося на 261-м кіламетры аўтадарогі Херсон - Красноперакопск - Джанкой - Феадосія. Па не высветленых пакуль прычынах кіроўца аўтамабіля "Пежо", жыхар Мінска, выехаў за межы праезнай часткі. Аўтамабіль занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з сустрэчнай "Таётай RAV-4", у якой ехала расейская сям"я.
Пасажырка "Пежо", загінула на месцы аварыі. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр гэтага аўтамабіля атрымалі траўмы. Траўмаваныя таксама тры пасажыра "Таёты", сярод якіх - 8-гадовы хлопчык і 13-гадовая дзяўчынка.
Прычыны ДТЗ высвятляюцца.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН