У рацэ Начанцы падохла рыба ад сцёкаў са свінафермы

Источник материала:  
16.07.2010 12:53 — ЧП
Жыхары некаторых вёсак Ганцавіцкага і Клецкага раёнаў да адвалу наеліся шчупакоў і ляшчоў пасля таго, як у рэчцы Начанка адбыўся замор рыбы. 

Мужчыны лавілі рыбу рукамі, жанчыны — нават падоламі. Некаторыя набралі па мяху і болей. Здаралася, “лаўцам” трапляліся шчупакі па метру даўжынёй.

Журналісты з “Ганцавіцкага часу” высветлілі, чаму адбылася бяда на рацэ. На адной са свінафермаў прарвала рэзервуар для збору жыжы. У выніку сцёкі, “аздобленыя” аміячнай вадой, трапілі ў раку. Менавіта з гэтай прычыны так “пашчасціла” жыхарам Крышылавіч і Галынкі. 
 
Людзей мала цікавіць, ад чаго загінула рыба. А інспекцыя прыродааховы толькі праводзіць аналіз вады, і вынікі пакуль невядомыя. 

←В Барановичском районе в аварии пострадали семь человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика