У Мінску абрабавалі ювелірную краму

Источник материала:  
15.07.2010 11:49 — ЧП
Узброенае рабаванне ювелірнай крамы адбылося 14 ліпеня.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у 15.10 у краме па вуліцы Чкалава спрацавала кнопка трывожнага сігналу. Прадавец крамы паведаміла супрацоўнікам міліцыі, што невядомы, пагражаючы нажом, разбіў у вітрыне шкло, забраў залатыя ювелірныя вырабы і ўцёк.

У 15.23 нарад міліцыі на вуліцы Варанянскага затрымаў мужчыну — 37-гадовага жыхара Чашнікаў (Віцебская вобласць), раней судзімага за хуліганства. У яго канфіскавана 142 залатых ювелірных вырабы на суму 89 млн. рублёў.

Кастрычніцкім РУУС Мінска ўзбуджаная справа па ч. 3 арт. 207 (разбой) Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Расшифрованы последние слова пилота Качиньского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика