Бабруйчанін каля «Гіпа» пагражаў кіроўцу пісталетам
Па папярэдніх дадзеных, бабруйчанін 10 ліпеня на стаянцы ля гіпермаркета «Гіпа» (пр. Ракасоўскага) сеў у БМВ і стаў пагражаць кіроўцу пісталетам. Пакуль невядома, з мэтай крадзяжу або рабавання. Кіроўца аказаў яму супраціў. Пра гэты інцыдэнт паступіў званок у міліцыю. Супрацоўнікі ДАІ, якія знаходзіліся побач, затрымалі нападніка.
Пры даглядзе ў яго быў канфіскаваны пісталет ПМ‑9 (Макарава), 65 патронаў да яго калібра 9 мм, 24 патрона калібра 7,62 мм да пісталета ТТ, 2 патрона калібра 9 мм да пісталета «Парабеллум».
Ленінскім РУУС заведзена крымінальная справа па ч.2 ар.295 «Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» КК Беларусі, якая прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
БЕЛТА