У Лельчыцах п'яны рабочы намагаўся спаліць былога цесця і яго дом
09.07.2010 10:29
—
ЧП
У Лельчыцах п"яны рабочы намагаўся спаліць былога цесця і яго дом.
Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 7 ліпеня ў дачыненні да 37-гадовага жыхара райцэнтра распачата крымінальная справа паводле арт. 186 КК (пагроза забойствам). Заява ў міліцыю паступіла 29 чэрвеня ад 62-гадовага мужчыны, які паведаміў, што яго былы зяць, напіўшыся, абліў дом бензінам, пасля чаго выліў гаручае на свайго былога цесця і пагражаў падпаліць.
http://belapan.com