Выкладчыца брала з навучэнцаў 30‑60 тысяч рублёў за іспыт ці залік
02.07.2010 14:36
—
ЧП
У Гомелі затрымалі выкладчыцу дарожна‑будаўнічага каледжа. Жанчыну падазраюць у тым, што яна брала хабар з навучэнцаў.
Паводле Еўрарадыё
За тое, каб здаць залік, экзамен ці курсавую, яны плацілі ад 30 да 60 тысяч рублёў.
У момант затрымання ў жанчыны знайшлі паўмільёна рублёў, паходжанне якіх яна не здолела растлумачыць. Знайшлі таксама сшыткі, у якіх яна вяла ўлік сваіх прыбыткаў.
Паводле Еўрарадыё