Захацелася трактарысту асятрыны, а будаўнікам — ракаў...
Аднак купляць яе гэты работнік віцебскага прадпрыемства "Гардармост" не стаў. Вырашыў проста скрасці з адводнага канала Лукомльскай ГРЭС, што знаходзіцца на тэрыторыі садковай гаспадаркі рыбгаса "Новалукомльскі".
Тут і быў затрыманы за крадзеж сажалкавай рыбы — ленскага асятра — работнікамі Навалумольскай міжрайінспекцыі. Канфіскаваныя пяць рыбін агульнай вагой 39 кілаграмаў, чый кошт склаў больш за мільён рублёў, здадзеныя на склад рыбгаса.
А чатыры супрацоўнікі гомельскага ААТ "СУ-1" на рацэ Добрыч Кармянскага раёна надумалі палавіць ракаў. Прычым у забаронены для гэтага час. Работнікі Кармянскай міжрайінспекцыі канфіскавалі ў іх самаробныя ракалоўкі і 70 асобінаў ракаў. Урон склаў больш за 3,6 мільёна рублёў. У абодвух выпадках вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Гора-кіроўца пад градусамУ Мінску 22-гадовая дзяўчына, якая, паводле яе слоў, выпіла з раніцы паўтара літра піва, села за руль аўтамабіля "Таёта Карына" і на вуліцы Фогеля сутыкнулася з "БМВ".
Акрамя таго, што парушальніца кіравала аўто ў стане алкагольнага ап'янення, яна таксама дадумалася пасадзіць на калені і васьмігадовую дзяўчынку, а на заднім сядзенні машыны знаходзіліся яе сяброўка і яшчэ трое дзяцей, сярод якіх было і двухгадовае дзіця. На шчасце, у гэтай аварыі пацярпелых не было, толькі машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Дарэчы, кіроўца паспрабавала знікнуць з месца ДТЗ, аднак адзін са сведкаў здарэння, работнік ДАІ, не дазволіў ёй гэта зрабіць. Як выявілася, месяц таму дзяўчына ўжо "засвяцілася" на кіраванні транспартным сродкам пад градусам.
Ігар ГРЫШЫН.