З бензапілой на следчага

Источник материала:  
30.06.2010 11:04 — ЧП
У Аршанскім раёне выезд міліцыі па выкліку на сямейны скандал завяршыўся стральбой: следчы быў вымушаны прымяніць зброю супраць хулігана з працуючай бензапілой у руках, які нападаў на яго.

41‑гадовы нецвярозы рабочы ўвечары закаціў дома скандал: пасварыўся з жонкай, выгнаў на вуліцу няпоўнагадовых дзяцей. Жанчына выклікала міліцыю. Супрацоўнікі раённага аддзела міліцыі аператыўна выехалі на дапамогу.

Гаспадар, убачыўшы іх, узяў пілу ў рукі, завёў яе і стаў пагражаць людзям у форме. Тыя папярэдзілі, што каб абараніцца, прыменяць зброю. Нападнік не хацеў нічога слухаць. Супрацоўнік следчага аддзела папярэдняга расследавання, які ўваходзіў у склад групы, чатыры разы стрэліў уверх. Потым спатыкнуўся і ўпаў. Скандаліст занёс над ім бензапілу. Следчы на гэты раз страляў прыцэльна і параніў нападніка. Апошні шпіталізаваны ў бальніцу гарадка Барань. Па папярэдняй ацэнцы раённай пракуратуры, прымяненне табельнай зброі было правамерным.


Аляксандр Пукшанскі, Звязда

←За махинации с крупным рогатым скотом председатель правления Витебского райпо и его замы получили срок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика