У Кобрынскім раёне патануў дзевяцігадовы хлопчык‑інвалід
29.06.2010 14:41
—
ЧП
Як паведамілі ў пракуратуры Кобрынскага раёна, трагедыя здарылася 28 чэрвеня ў 15.10 недалёка ад вёскі Павіцце.
Надзея Кукса, БелаПАН
Дзіця хварэла на дзіцячы цэрабральны параліч і перамяшчалася на інвалідным вазку.
Разам з суседскім хлопчыкам ён адпачываў каля штучнага вадаёма. Паводле папярэдніх звестак, хлопчык‑інвалід сядзеў у вазку на беразе, калі яго прыяцель пайшоў купацца. Якім чынам ён выпаў з вазка ў ваду і патануў, высвятляе пракуратура.
Надзея Кукса, БелаПАН