Да сваякоў перасяліліся пагарэльцы

Источник материала:  
26.06.2010 — ЧП

з двухкватэрнага цаглянага дома ў вёсцы Ніжняя Олба Жлобінскага раёна. Маёмасці ў іх практычна не засталося ў выніку пажару, які пачаўся апоўначы. Калі прыехалі выратавальнікі, капітальны дом быў поўнасцю ахоплены полымем. Збудаванне, ад якога засталіся толькі сцены, патушылі за паўгадзіны. Пры выратоўванні сваёй маёмасці апёкі спіны і атручванне чадным газам атрымаў 40-гадовы сужыцель гаспадыні, які зараз знаходзіцца ў Жлобінскай бальніцы. Як адзначаюць у прэс-службе Гомельскага ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, мяркуецца, што прычынай пажару стаў падпал.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Блеск золота туманит разум

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика