Палявалі на казулю, а здабылі бабра?

Источник материала:  
26.06.2010 — ЧП

Работнікі Гродзенскай аблінспекцыі праверылі дакументы ў дырэктара ТАА "Расепта-Груп" і дырэктара "Аўтатом ІК", якія ў паляўнічых угоддзях палявалі на самца казулі.

Пры аглядзе месца паблізу стаянкі паляўнічых быў знойдзены белы капронавы мех з тушай бабра. На галаве жывёлы выяўлена, як мяркуецца, скразная кулявая адтуліна. Акрамя тушы канфіскаваны два карабіны, два паляўнічыя нажы і пальчаткі, якія перадалі для правядзення экспертызы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Блеск золота туманит разум

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика