Хлопчык на поручнях балкона...

Источник материала:  
19.06.2010 — ЧП

У Оршы выратавалі 5-гадовага хлопчыка, які стаяў на поручнях і мог упасці з трэцяга паверха.

Як паведаміла "Звяздзе" прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо, раніцай — а шостай гадзіне — па тэлефоне "101" паведамілі пра хлопчыка на поручнях. Выратавальнікі аператыўна выехалі на ўказаны адрас. Убачылі хлопчыка, які стаяў на поручнях і трымаўся рукамі за вяроўкі для сушкі бялізны. Пры дапамозе спецыяльнай лесвіцы выратавальнікі падняліся наверх і знялі хлопчыка з поручняў. Дзверы на балкон, дарэчы, былі адчыненымі. У кватэры нікога не было. Высветлілася, што бабуля хлопчыка знаходзілася ў сяброўкі ў суседнім доме, а ягоная мама паехала ў госці ў Кіеў да свайго знаёмага. Хлопчык прачнуўся і выйшаў на балкон, які, па словах бабулі, летам не зачыняецца.   Аляксандр ПУКШАНСКІ.
←В Дании туристы попали в аварию: 3 человека погибли, 36 ранены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика