У Глушы хлопчык атруціўся ядам для пацукоў, у Стараселлі — апаліў вочы
17.06.2010 09:33
—
ЧП
16 чэрвеня ўначы з пасёлка Глуша Бабруйскага раёна ў Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу быў дастаўлены з вострым атручэннем хлопчык 2009‑га года нараджэння.
Як высветлілася, малы, (яму няма яшчэ і паўтара года), знайшоў на верандзе дома пад шафай атруту для пацукоў і вырашыў паспытаць яе. Медыкі ацэньваюць стан хлопчыка як стабільны.
Лячэнне спатрэбіцца і 12‑гадоваму хлопчыку з вёскі Стараселле Шклоўскага раёна: 15 чэрвеня яго даставілі ў Магілёў з хімічнымі апёкамі вачэй, паведаміў прэс‑цэнтр Магілёўскага УУС. Хлопчык патлумачыў, што пацярпеў у выніку выбуху вогнетушыцеля. Вядзецца праверка.
Ілона Іванова, Звязда