Калі не рамантаваць жыллё 67 год — яно бурыцца
Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, абрушэнне адбылося позна вечарам 15 чэрвеня на трэцім паверсе трохпавярховага дома ў цэнтры горада. Абвалілася перакрыццё, якое падзяляла гарышча і кватэру.
Пацярпелых няма. Гаспадары‑пенсіянеры і іх сын у момант абрушэння глядзелі тэлевізар у суседнім пакоі.
Прычынай інцыдэнту стаў працяглы тэрмін эксплуатацыі перакрыцця і залішняя нагрузка — на гарышчы знаходзілася шмат смецця. Апошнім разам капітальны рамонт у доме праводзіўся ў 1943 годзе ваенных дзеянняў.
Будынак належыць ЖЭУ №23. Паводле вывадаў спецыялістаў, пагрозы жыццю астатнім жыхарам дома няма, страты апорнай здольнасці сцен і столевага перакрыцця не адбылося. Створана камісія, якая павінна абследаваць дом і ліквідаваць наступства НЗ. Пацярпелай сям’і прапанавана часовае жыллё з рэзервовага фонду.
Алена Германовіч, БелаПАН.