На трасе Мінск-Маладзечна БМВ пратараніла маршрутку

Источник материала:  
14.06.2010 13:36 — ЧП
Два чалавекі ў цяжкім стане змешчаныя ў шпіталь.

На трасе Мінск-Маладзечна сутыкнуліся легкавік БМВ і маршрутнае таксі, у якім ехала восем пасажыраў. Па словах відавочцаў, кіроўца легкавіка выехаў на сустрэчную паласу і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў маршрутку. Па словах кіроўцы маршруткі, кіроўца БМВ ніяк не рэагаваў на сігналы фараў. Ад сутыкнення маршрутка перавярнулася, легкавік зляцеў з дарогі на поле. Кіроўцы ў аварыі не пацярпелі, а вось дваіх пасажыраў даставілі ў шпіталь у цяжкім стане, у астатніх траўмы лёгкай ступені цяжкасці.

←У Столінскім раёне патанула 11‑гадовая дзяўчынка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика