У выніку ДТЗ пад Лагойскам загінулі пяць чалавек
14.06.2010 10:20
—
ЧП
Раніцай 12 чэрвеня пад Лагойскам «Фальксваген», якім кіраваў пенсіянер 1949 года нараджэння, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «БМВ», за рулём якога знаходзіўся менеджэр аднаго з прадпрыемстваў 1958 года нараджэння.
Ад удару «БМВ» кінула пад колы аўтапоезда «Івека», як рухаўся насустрач.
У выніку сутыкнення з грузавіком загінулі кіроўца «БМВ», яго жонка, дачка, унучка і сын.