Ахвяра махлярак — 87-гадовая бабуля

Источник материала:  
08.06.2010 — ЧП

Пенсіянерка паверыла, што да яе прыйшлі з ЖЭСа, і ўпусціла ў кватэру дзвюх незнаёмых жанчын.

Нахабніцы былі вельмі настойлівыя: каб трапіць у кватэру на вуліцы Мележа, паведаміла прэс-афіцэр Савецкага РУУС Вольга Яскевіч, яны доўга званілі ў жыллё, пакуль старая жанчына, якая ў гэтую раніцу нікога не чакала, дайшла і адчыніла ім дзверы. Нахабніцы назваліся пацярпелай работніцамі ЖЭСа і дадалі, што завіталі да яе з добрай навіной: маўляў, у кватэры пенсіянеркі старая газавая пліта будзе мяняцца на новую. І прапанавалі на выбар некалькі мадэляў пліт. На абмеркаванне ўсіх дэталяў спатрэбілася 15 хвілін, за якія, як высветлілася пазней, махляркі паспелі знайсці і ўкрасці зберажэнні сваёй ахвяры. Толькі бліжэй да вечара бабулька выявіла, што ў яе знікла паўтара мільёна рублёў. Зараз праваахоўнікі расшукваюць "ліпавых" работніц ЖЭСа.

Ігар ГРЫШЫН.

Цягнуў, колькі мог

З будоўлі кавярні-бара ў Бярозе скралі керамічную плітку, батарэі ацяплення, кацёл — усяго на суму 8 653 000 рублёў. Устаноўлена, што крадзеж учыніў раней судзімы 30-гадовы жыхар Бярозы. Яго шукаюць.

З кім збіраўся ваяваць?

У 49-гадовага жыхара Кобрына супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі цэлы арсенал зброі. У доме ён трымаў тры дробнакаліберныя вінтоўкі, карабін паляўнічы, тры паляўнічыя стрэльбы, самаробны дробнакаліберны пісталет, а таксама патроны і боепрыпасы да названай зброі. Зброя канфіскаваная, заведзена крымінальная справа, а гаспадар арсенала ўзяты пад варту.

Яна СВЕТАВА.

Ланцугі яго цяжкія...

Ланцугі агульнай вагой 2280 кг зняў з транспарцёра ў канцы працоўнага дня непрацуючы, раней судзімы мясцовы грамадзянін. Разукамплектаваны злодзеем агрэгат знаходзіўся на тэрыторыі фермы ў вёсцы Страковічы (СВК "Прагрэс") Светлагорскага раёна. Але ж не паспеў грамадзянін іх рэалізаваць — міліцыя вярнула выкрадзенае ў гаспадарку. А вось злодзея, які вывез 17 чыгунных пліт з двара дачнага дома ў вёсцы Гусевіца Буда-Кашалёўскага раёна, пакуль шукаюць праваахоўнікі. Як і таго, хто ў вёсцы Крупейкі Лоеўскага раёна з зачыненага хлява побач з прыватнай будоўляй "спёр" 10 металічных труб.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Плантация конопли площадью 1 га уничтожена в Пинском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика