Аварыя: фура перагарадзіла віленскую трасу
07.06.2010 16:17
—
ЧП
Фура перакулілася і загарадзіла дарогу з Мінска на Вільню і Гродна. Здарэнне адбылося між Міхаловым і Яршэвічамі каля 7.30 у панядзелак. ![](http://www.21.by/pub/news/2010/06/1275919632182928.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2010/06/1275919633473406.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2010/06/1275919635037258.jpg)
Сяргей Гезгала
Польскую фуру панесла, развярнула і перакуліла на дарозе, на палосах супрацьлеглага руху. Са словаў кіроўцы, у машыне заклініла кола.
Шафёру падрапала твар. Другі кіроўца, які ў часе здарэння спаў, пацярпеў мацней. Яго забрала хуткая, што прыехала з Ракава.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/06/1275919632182928.jpg)
Фура загарадзіла дарогу. © Фота NN.By
![](http://www.21.by/pub/news/2010/06/1275919633473406.jpg)
Кіроўцу забрала хуткая. © Фота NN.By
![](http://www.21.by/pub/news/2010/06/1275919635037258.jpg)
Са словаў кіроўцаў, у іх заклініла кола. © Фота NN.By
Сяргей Гезгала