У Мазыры трохгадовае дзіця звалілася ў вогнішча
07.06.2010 11:43
—
ЧП
Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 6 чэрвеня ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы Мазыра быў дастаўлены трохгадовы хлопчык з апёкамі твару, кісцяў рук, перадплечча і грудзёў.
Маці дзіця расказала, што апёкі ён атрымаў напярэдадні ўвечары. Сям’я была ў гасцях у сяброў на пікніку. Гуляючы ў двары дома, хлопчык паваліўся ў вогнішча.
БелаПАН