22‑гадовы мінчук абвінавачваецца ў серыі згвалтаванняў
07.06.2010 10:36
—
ЧП
Пракуратура Ленінскага раёна Мінска завяршыла расследаванне і накіравала ў раённы суд матэрыялы крымінальнай справы па абвінавачванні 22‑гадовага мінчаніна ў серыі згавлтаванняў.
Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, злачынствы былі ўчыненыя ў 2007—2009 гадах.
Пацярпелыя — шэсць маладых жанчын. Самая старэйшая з іх — 1977 года нараджэння, астатнія — 1980—1983 гадоў нараджэння.Абвінавачванне электразваршчыку аднаго са сталічных прадпрыемстваў прад’яўлена па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 166 (згвалтаванне), 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару) і 296 (грабеж).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН