Фізрук палез на дрэва за катом, а сам злезці не змог
04.06.2010 14:19
—
ЧП
2 чэрвеня каля 22 гадзін бабруйскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра мужчыну, які знаходзіцца на дрэве на ўзроўні 6 паверха (гэта каля 18 метраў) і не здольны сам спусціцца на зямлю.
«Звязда»
Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, меў патрэбу ў дапамозе 31‑гадовы мужчына, школьны настаўнік фізкультуры, які забраўся на сасну, каб зняць адтуль няшчаснага ката. Аднак калі чалавек наблізіўся да жывёлы, кот уцёк, а сам ён застаўся на дрэве і стаў прасіць мінакоў патэлефанаваць у МНС. Гісторыя завяршылася шчасліва: мужчыну знялі з дрэва, ніякіх траўмаў ён не атрымаў. Пра лёс ката нічога не паведамляецца.
«Звязда»