Работніца ігральнага клуба
01.06.2010 15:55
—
ЧП
Справа па арт. 205 КК расследуецца Кастрычніцкім РУУС Мінска ў дачыненні да групы маладых людзей, якія арганізавалі і ўчынілі крадзеж грошай з ігральнага клуба. Яны затрыманыя.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, пра тое, дзе захоўваюцца вынятыя з ігральных аўтаматаў грошы, работніца клуба расказала свайму сябру. Ён і арганізаваў злачынства. Да ўчынення крадзяжу хлопец падключыў двух знаёмых, адзін з якіх вартаваў на вуліцы, а другі прабраўся ў памяшканне і выкраў з сейфа больш як 4,5 млн. рублёў.
За праведзеную працу непасрэдны выканаўца злачынства аддаў дзяўчыне‑наводчыцы 600 тыс. рублёў, арганізатару — 1 млн., напарніку — 800 тыс., астатнія больш як 2 млн. рублёў забраў сабе.
БелаПАН