Адкрыты сезон палявання на... веласіпеды

Источник материала:  
01.06.2010 — ЧП

Прынамсі, толькі ў Савецкі РУУС сталіцы за некалькі апошніх дзён звярнулася больш за 20 чалавек з заявамі аб крадзяжы двухколавага "каня".

Як адзначае прэс-афіцэр савецкага РУУС Вольга Яскевіч, асабліва крымінальнікі "палююць" за дарагімі "горнікамі" і "хуткаснікамі", кошт якіх вагаецца ад 600 тысяч да 3 мільёнаў рублёў. Прычым большасць крадзяжоў учыняецца ў вячэрні ці начны час з незачыненых тамбураў, лесвічных пляцовак і пралётаў. А таму ў ГУУС гаспадарам веласіпедаў, каб не стаць ахвярамі зладзеяў, раяць захоўваць элементарныя меры перасцярогі, па-першае, не пакідаць без нагляду сваіх двухколавых "коней", а, па-другое, лепш ставіць іх на ноч у гаражы ці падсобныя памяшканні, загадзя праверыўшы надзейнасць замкоў.

У сваю чаргу ахвотныя да чужога дабра таксама павінны памятаць, што за крадзеж веласіпеда прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Ігар ГРЫШЫН.

←В результате шторма в Центральной Америке погиб 131 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика