У Лунінецкім раёне павесілася 24-гадовая жанчына

Источник материала:  
28.05.2010 21:25 — ЧП

У Лунінецкім раёне павесілася 24-гадовая жыхарка аднаго з сельскіх населеных пунктаў.

Як паведамілі ў пракуратуры Лунінецкага раёна, цела жанчыны 27 мая ў 11.40 у хляве ў двары дома па месцы жыхарства знайшоў грамадзянскі муж. Паводле яго слоў, у гэты дзень загінулая гаварыла яму, што не хоча жыць.

Жанчына знаходзілася ў адпачынку па догляду двухгадовага дзіцяці. Усяго ў сям"і выхоўваецца двое дзяцей.

Праверку па факце самагубства жанчыны праводзіць пракуратура Лунінецкага раёна.

Гэта ўжо другі суіцыд за некалькі дзён у Брэсцкай вобласці сярод маладых асоб. 22 мая ў Іванаўскім раёне павесілася 18-гадовая студэнтка.


Ларыса Шыганава, БелаПАН

←В Слонимском районе взорвали газопровод

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика