Нецэнзурныя графіці ў цэнтры сталіцы па-ранейшаму нікога не хвалююць
28.05.2010 16:00
—
ЧП

Паўз распісаныя мацюкамі сцены штодня ходзяць і дарослыя, і дзеці.

Смалячкова, 6. Прызнанне заклапочанага хулігана нікога не хвалюе другі тыдзень.

Размаляванымі дамамі апякуецца ЖЭС №5.
У сярэдзіне траўня на некалькіх будынках на вуліцы Смялячкова з’явіліся надпісы непрыстойнага характару. Сайт nn.by паведамляў пра гэта тыдзень таму, але з таго часу нічога не змянілася. Уздоўж размаляваных сценаў штодня ходзяць людзі, у тым ліку дзеці. Цікава, што акурат насупраць месціцца адзін з карпусоў шпіталя МУС.
Дамамі №4 і №6, чые сцены распісалі невядомыя хуліганы, апякуецца ЖЭС №5 (зав. Горны, 6).
СП