На станцыі метро «Няміга» дзяўчынка звалілася паміж вагонамі цягніка
У рэдакцыю TUT.BY патэлефанаваў відавочца Аляксандр, які распавёў: «Сёння прыкладна ў 16.40 на станцыі метро «Няміга» спыніўся цягнік. Адны людзі выйшлі, іншыя зайшлі. І тут хтосmці з людзей стаў крычаць, што не трэба ехаць, сталі махаць рукамі… і казаць, што паміж вагонамі звалілася дзяўчынка».
Па словах сведкі здарэння, нехта з відавочцаў працягнуў дзяўчынцы рукі і яе выцягнулі. На выгляд дзяўчынцы, па словах Аляксандра, было 10–12 гадоў. «Яна сабе лоб разбіла. Прыбегла міліцыя, нехта з супрацоўнікаў метрапалітэна. Выклікалі хуткую», — распавёў чытач. Праз пару хвілін цягнік крануўся.
Сітуацыю пракаментаваў TUT.BY начальнік АУС па ахове Мінскага метрапалітэна Сяргей Каяловіч. Ён распавёў: «Сітуацыя была такая: дзяўчынка бегла на цягнік, насустрач ёй бег малады хлопец. Яны сутыкнуліся, і дзяўчынка ўпала. Побач стаялі мужчыны, якія падалі рукі, і дзяўчынку выцягнулі».
Паводле інфармацыі С. Каяловіча, медык хуткай дапамогі агледзеў дзяўчынку, сур’ёзных пашкоджанняў не знайшоў, магчыма, за выключэннем, сінякоў і драпінаў. Дзяўчынку забралі бацькі, адчувае яна сябе добра. Пацярпелай — 10 гадоў. Хлопец, што сутыкнуўся з ёй — таксама школьнік,
Затрымка цягніка склала адну хвіліну. Дапушчальны час затрымкі ў гадзіну пік — дзве хвіліны, паведамілі TUT.BY.
Дарэчы, два гады таму ў
Tut.by