Дзе "ракі зімуюць"?

Источник материала:  
27.05.2010 — ЧП

На вадасховішчы "Пронькі" ў Мядзельскім раёне работнікі Мядзельскай міжрайінспекцыі разам з прадстаўнікамі Нацыянальнага парку "Нарачанскі" затрымалі чатырох грамадзян.

Яны ў перыяд забароны на лоўлю рыбы і вузкапалага рака здабывалі іх восьцямі. У парушальнікаў канфіскаваная прынада лоўлі, 29 асобінаў рака і адзін лінь. А на вадаёме "Падгорнае" ў Стаўбцоўскім раёне два грамадзяніны лавілі ракаў іншым забароненым спосабам: рукамі з выкарыстаннем ластаў, маскі і гідракасцюма. Паспелі здабыць 104 асобіны, калі былі затрыманыя работнікамі Стаўбцоўскай міжрайінспекцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Три гражданина Грузии задержаны за попытку нарушения государственной границы Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика