Нелегальныя дарожныя гонкі

Источник материала:  
26.05.2010 — ЧП

Май традыцыйна стаў часам адкрыцця сезона аўтамабільных гонак.У тым ліку і нелегальных. Ёсць спробы праводзіць іх ў нашым рэгіёне
 Чарговы раз людзі, для якіх цюнінг (дапрацоўка, мадэрнізацыя свайго жалезнага каня) стаў любімым спосабам баўлення вольнага часу, сустрэліся для дэманстрацыі валодання ўдасканаленай машынай.

Цікава, што і змяненне базавай камплектацыі, і спаборніцтвы на хуткасць забароненыя законам, аднак для многіх людзей менавіта гэта і ёсць сапраўднае жыццё. Яны аб’ядноўваюцца з аднадумцамі ў клубы і пад покрывам ночы едуць на загадзя падабраную дарогу, дзе выпадковыя машыны і людзі – з’ява выключная.

У нашым рэгіёне прайшло гэта відовішчнае, але неафіцыйнае шоу, а карэспандэнту “РГ” удалося разгаварыць аднаго з гоншчыкаў, які назваў сябе Андрэем.

Чым рызыкуюць гоншчыкі (відэа знята па-за межамі рэгіёну):

– Тут вас так многа… Ці можна сказаць, што гэта добра?

– На мой погляд, гэта вельмі кепска. Такая колькасць людзей прыцягвае непатрэбную ўвагу з боку праваахоўных органаў. Да таго ж, большасць прыйшлі “проста паглядзець”.

Такія людзі вельмі падрываюць аўтарытэт гонак, бо звычайна прыязджаюць ужо п’яныя, ды і падчас правядзення “даганяюць”. Таму наяўнасць нецвярозых уяўляе пагрозу, хоць арганізатары і робяць усё магчымае для забеспячэння бяспекі. Машына гоншчыка за некалькі секунд развівае велізарную хуткасць, часам яна дасягае 150 кіламетраў за гадзіну, а можаце сабе ўявіць, што здарыцца, калі які-небудзь п’яны выйдзе бліжэй да дарогі, каб паглядзець старт?

– А чаму б не праводзіць замест вулічных гонак дрэг-рэйсінг (від спорту, легальнае спаборніцтва гоншчыкаў)?

– Гонкі ў манежы? Не, дзякуй. Па-першае, гэта велізарныя намаганні арганізатараў і грошы, якія лепш патраціць на ўдасканаленне машыны. Я не магу нават ўявіць сабе гэта мерапрыемства з нарадам міліцыі, дзяржаўтаінспекцыяй, “хуткай дапамогай”.

Яны будуць кантраляваць кожны крок, а многія прыязджаюць сюды за свабодай. Для мяне гэта надзвычай рамантычна, я заўсёды прыводжу дзяўчат на першае спатканне менавіта на гонкі. Навошта нам міліцыя, мы нікому асабліва не перашкаджаем. Да таго ж, на старце я хачу думаць толькі пра тое, як абагнаць праціўніка, а не пра тое, як гэта будзе выглядаць для міліцыі.

– Нядаўна стаў вельмі папулярным фільм “Фарсаж”, прычым настолькі, што распрацоўваюць яго пятую частку. Гледачоў гэты фільм захапіў неверагодна прыгожымі машынамі і спецэфектамі. Банда вулічных гоншчыкаў валодае такім майстэрствам ваджэння, што пасля прагляду сорамна садзіцца руль. Ці ёсць ў “Фарсажы” падабенства да рэальнасці?

– Падабенства толькі ў тым, што гонкі забароненыя законам. Цікава тое, што яны працяглы час існавалі і да выхаду фільма, але не набывалі такой вядомасці, якая нам больш перашкаджае. У фільме усё не зусім рэальна, спецэфекты відовішчныя, але так ездзіць немагчыма.

У заездзе заўсёды ўдзельнічаюць толькі два чалавекі, а гоначны шлях трывала складае 402 метры (1/4 мілі). Удзельнікам можа стаць любы ахвотны. Праводзім мы мерапрыемства ноччу, далёка ад населеных пунктаў, на неажыўленых трасах. Але мы заўсёды раім трымацца ад нас як мага далей.

– Што асабіста ты атрымоўваеш ад гонак?

– У асноўным – выкід негатыва, які накопліваецца за працоўны тыдзень. Калі я прыязджаю сюды, то бачу, што тут няма ніякіх начальнікаў, нікому не цікавы твой сацыяльны статус. Ёсць толькі гоншчыкі і гледачы. Істотна толькі тое, што ў мяне пад капотам і як я ўмею гэтым карыстацца. Я цісну педаль газу, і ўсе праблемы вельмі і вельмі хутка застаюцца па-за маёй машынай.

Зоя ХРУЦКАЯ.


Меркаванне эксперта

Яўген Урбановіч: “Дзяржаўтаінспекцыя супраць гонак”

За каментарыямі па незаконных аўтамабільных гонках “РГ” звярнулася да начальніка Маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Яўгена Урбановіча. Вось што ён сказаў:

– Канешне, мы ставімся да гэтага негатыўна. Я чуў, што недзе такія гонкі праводзяцца, але інфармацыі, што ў канкрэтным месцы ў канкрэтны час падобнае мерапрыемства прайшло, у мяне няма. Было адно паведамленне: гонкі рыхтуюць правесці на Хожаўскім накірунку. Я з экіпажам выехаў на месца і нікога там не знайшоў. Можа, спецыяльна нас туды накіравалі, каб адцягнуць увагу ад рэальнага месца правядзення спаборніцтваў.

Ведаю, што гады чатыры таму маладзечанскія хлопцы ездзілі на гонкі ў Вілейскі раён. Ну і што? Сабярэцца 40-50 машын, пад’едуць дзве машыны ДАІ. Нейкі час моўчкі глядзяць адно на аднаго. У гоншчыкаў нервы не вытрымліваюць, і яны раз’язджаюцца. А ўвогуле, за такія раз’езды прадугледжаная тая самая адказнасць, як і за звычайныя парушэнні правілаў дарожнага руху.

Гутарыў Сяргей ЗЯНЬКО.

←Подробности одной из последних громких спецопераций белорусского управления по борьбе с организованной преступностью сегодня стали известны корреспондентам нашего канала.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика