П'яны хуліган у Гомелі падстрыг падлетка

Источник материала:  
24.05.2010 16:43 — ЧП

П’яны 21‑гадовы гамяльчанін падстрыг падчас сваркі на вуліцы падлетка.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, раней судзімы жыхар Гомеля 10 мая, які быў у стане алкагольнага ап’янення, чапляўся да падлеткаў 16 і 17 гадоў. Падчас сваркі ён збіў кепку з галавы аднаго з падлеткаў і з пагрозай прымянення фізічнай сілы выстрыг валасы на галаве ў непаўналетняга. У адказ на зробленую яму заўвагу ад прахожага стукнуў апошняга кулаком у твар.

У дачыненні да гамяльчаніна 21 мая распачата справа па арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).


Алена Германовіч, БелаПАН

←У Іванаўскім раёне павесілася 18‑гадовая дзяўчына

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика