У Іванаўскім раёне павесілася 18‑гадовая дзяўчына

Источник материала:  
24.05.2010 16:22 — ЧП

У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці павесілася 18‑гадовая жыхарка аднаго з мясцовых сельскіх населеных пунктаў.

Цела дзяўчыны 22 мая ў 21.25 у павеці дома па месцы жыхарства знайшлі сваякі.

Загінулая займалася на другім курсе Пінскага педагагічнага каледжа на дзённай форме навучання. У гэты дзень прыкладна ў 18.00 яна прыехала дамоў на выхадныя. Тым часам бацькі знаходзіліся на працы, і дома нікога не было.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Іванаўскага раёна


БелаПАН
←Пьяный гомельский «парикмахер» получит срок за принудительный «мастеркласс»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика