Першакурснік скокнуў уніз з 13-га паверха

Источник материала:  
20.05.2010 — ЧП

Здарылася гэта ў аўторак каля чатырох гадзін дня ў Мінску ў інтэрнаце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнік пракурора горада Мінска Сяргей Балашаў, юнак 1990 года нараджэння выкінуўся з балкона інтэрната, які знаходзіцца на трынаццатым паверсе будынка, і загінуў на месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэты студэнт быў пад назіраннем ва ўрача-псіхолага. Так, у юнака былі праблемы з самаацэнкай, ён лічыў, што з'яўляецца ізгоем, і на фоне гэтага меў праблемы з паспяховасцю ў вучобе. Цяпер праверкай факта самагубства першакурсніка займаюцца следчыя пракуратуры Ленінскага раёна.

Ігар ГРЫШЫН.

←Серьезная авария на улице Якубова в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика