29‑гадовы мінчук падазраецца ў серыі ашуканстваў, звязаных з даваннем крэдытаў

Источник материала:  
18.05.2010 10:51 — ЧП
Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС Мінска распачата крымінальная справа ў дачыненні да 29‑гадовага мінчука, які пры дапамозе інтэрнета падманным шляхам выкрадаў буйныя сумы. Цяпер у крымінальнай справе фігуруе больш за дзесяць пацярпелых і, паводле меркавання следчых, гэта неканчатковая лічба.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, на працягу года мінчукн не без поспеху адшукваў у сетцы грамадзян, якія маюць патрэбу ў сродках для адкрыцця сваёй справы ці набыцця дарагіх рэчаў. Знойшоўшы «кліента», махляр прапаноўваў патрэбную суму ў крэдыт на вельмі выгадных умовах і хуткае афармленне неабходных дакументаў. Праўда, для паскарэння ўсіх фармальнасцяў таксама прапанавалася заплаціць 10% працэнтаў ад пажаданай сумы. Пасля таго, як уносілася перадаплата, «крэдытор» знікаў.

Для здзяйснення здзелкі махляр спыняўся на жадаючых узяць крэдыт на вельмі значныя сумы — ад 10 тыс. долараў і больш. Цяпер следчымі ўстанаўліваюцца асобы, якія маглі стаць пацярпелымі ў выніку дзеянняў інтэрнет‑махляра.


БелаПАН

←Как лучше оформить передачу доли квартиры ребенку после развода родителей?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика