У Бабруйску знойдзены буйны склад сучасных боепрыпасаў

Источник материала:  
17.05.2010 10:44 — ЧП
Буйны склад сучасных боепрыпасаў быў знойдзены 14 мая ў Бабруйску на тэрыторыі былой ваеннай часці.

Паводле інфармацыі МУС, пры дэмантажы паліўнай цыстэрны знойдзена 125 артылерыйскіх снарадаў, 470 запалаў да ручных гранат, 34 донныя, 33 артылерыйскія, два мінныя ўзрывальнікі і 5 тыс. патронаў рознага калібру.

Боепрыпасы абясшкоджаны групай размініравання ўнутраных войскаў.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
←КГБ начал новую «чистку» МВД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика