Відавочцы: У часе параду над Нямігай ледзь не сутыкнуліся ваенныя самалёты
09.05.2010 21:36
—
ЧП


Фота forum.onliner.by
У Сеціве з’явілася інфармацыя, што 9 мая ў Мінску ў часе святочнага параду адбыўся інцыдэнт, які ледзьве не скончыўся трагедыяй. Відавочцы апісваюць пазаштатную сітуацыю, якая здарылася з чацвёркай самалётаў Су-24 пры пралёце пад Нямігай. Адзін з самалётаў нібыта пачаў рэзка хіліцца, затым страціў вышыню і цудам праляцеў між жылымі дамамі ніжэй ўзроўню дахаў. Тройка астатніх самалётаў набрала вышыню. На відэа, выкладзеным у Сеціва, відно, як шыхт самалётаў развальваецца і адзін з іх аддзяляецца ад астатніх. Амаль адначасова ў гэтым месцы чацвёрка Су размінаецца ў небе з шыхтом Л-39.
Афіцыйных каментароў на тэму гэтага інцыдэнту яшчэ няма.