У Мінску трамвай сутыкнуўся з грузавіком
07.05.2010 11:42
—
ЧП
Сутыкненне трамвая з грузавым аўтамабілем аварыйнай службы адбылося 7 мая ў 10.40 на скрыжаванні вуліц Даўгабродская і Кашавога.
БелаПАН
Трамвай нумар №6 рухаўся на зялёнае святло ў напрамку трактарнага завода. У гэты ж час грузавік, які ехаў у спадарожным напрамку, не саступіў дарогу і пачаў ажыццяўляць левы паварот. У выніку трамвай урэзаўся ў левы борт аўтамабіля. Удар быў моцным, але абодва транспартныя сродкі ўстаялі. Пацярпелых няма. Выбіта бакавая шыба ў кабіне трамвая.
Рух трамваяў паралізаваны ў абодва бакі.
БелаПАН