Скраў электрапрыборы

Источник материала:  
04.05.2010 — ЧП

Электрычныя прыборы з зернесушылак на суму больш за 2 тысячы еўра былі скрадзеныя ў Пяршаях і Сугваздах. Заявы з сельгаскааператываў паступілі ў міліцыю 29 красавіка.

Начальнік штаба райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў расказаў у інтэрв'ю “РГ”: аператыўнікі знайшлі падазронага ў злачынстве і змясцілі ў ізалятар. Ім аказаўся неаднаразова судзімы жыхар Маладзечна 1981 года нараджэння. Па папярэдніх дадзеных, на тэрыторыю зернесушылак зламыснік залазіў праз агароджу.

Потым, адціснуўшы дзверы, залазіў у аператарскую і краў электрапрыборы. 2 тысячы еўра - папярэдні кошт скрадзенага. Канчатковая сума ўдакладняецца.

 Сяргей ЗЯНЬКО.

←«Торпедо» против «Нафтана»: самый спорный момент 7 тура чемпионата

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика