У Мінску на занятках фізкультуры загінуў студэнт
Трагедыя здарылася ў панядзелак 3 мая. 18-гадовы першакурснік Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта паслізнуўшыся ўдарыўся галавой на бардзюр. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыехала на месца здарэння, была бяссільная.
У РУУС Партызанаскага раёна факт смерці студэнта пацвердзілі, паведаміўшы, што падрабязнасці трагедыі стануць вядомыя пазней. Тое самае заявілі ў прыёмнай Лінгвістычнага ўніверсітэта.
Гэта не першае за апошні час здарэнне на занятках фізкультуры са смяротных зыходам. Так, 3 мая на ўроку фізкультуры памёр навучэнец першага курса Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, жыхар гарадскога пасёлка Целяханы. 28 красавіка у 307 й асобнай чыгуначнай брыгадзе, якая базуецца ў Слуцку, падчас бегу на 100 метраў памёр салдат тэрміновай службы.
СП