Мяса замежнае, кантрабанднае
Супрацоўнікі Маларыцкага РАУС сумесна з памежнікамі каля в. Высокае затрымалі "Форд". Вадзіцель, грамадзянін Украіны, перавозіў свежамарожанае мяса на суму 6 млн рублёў.
А ў лесе каля в. Асовая тармазнулі аўтамашыну "Ісудзу-Трупер", за рулём якой сядзеў бетоншчык ПМК з Маларыты. У машыне было таксама свежамарожанае мяса амаль на 10 млн рублёў.
У абодвух выпадках дакументаў на прадукцыю не было, і яе канфіскавалі.
ПеракуліўсяКаля вёскі Пагор'е Івацэвіцкага раёна слесар мясцовага сельгаскааператыва не справіўся з трактарам, з'ехаў з моста і перакуліўся ў раку Шчара.
Кіроўца, жыхар вёскі Прыборава, загінуў.
Сымон Свістуновіч.
Невыносная прага піць і курыцьНа ўскраіне Брэста па вуліцы Прыгранічнай зламыснікі літаральна патрушчылі краму. Паламалі дзверы ў падсобку, прабілі сцяну — усё для таго, каб выцягнуць з магазіна спіртныя напоі і цыгарэты. Тавару набралі на суму каля трох мільёнаў рублёў. За крадзеж затрыманы двое непрацуючых жыхароў Брэста.
Яна СВЕТАВА.